Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 кастрычніка 2021, 14:43

Лісковіч: сёння ад пазіцыі парламентаў розных краін залежыць кансалідацыя грамадства

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ад пазіцыі парламентаў розных краін залежыць кансалідацыя грамадства. Аб гэтым журналістам заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Віктар Лісковіч. Сёння ён прыняў удзел у пасяджэнні Парламенцкай асамблеі парламенцкай структуры Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы разглядаем тое, як парламентарыі розных краін могуць уплываць на аб'яднанне і кансалідацыю нашых ініцыятыў для таго, каб эканоміка ў цэлым і асобныя праекты краін развіваліся і ўмацоўваліся. І трэба адзначыць, што менавіта сёння ад пазіцыі парламентаў розных краін залежыць кансалідацыя нашага грамадства, - сказаў Віктар Лісковіч. - Мы ў рамках гэтай асамблеі можам распрацоўваць такія шляхі і рашэнні, якія будуць дапамагаць развівацца грамадству, жыць у міры і згодзе".

Паводле слоў сенатара, сёння аб'яднанне налічвае 18 дзяржаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. "Гэта вялікае і значнае аб'яднанне, якое прысутнічае і ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. І не выкарыстоўваць яго магчымасці, вядома, Беларусь не можа, - дадаў ён. - Мы за канструктыўны падыход у вырашэнні любых пытанняў - гуманітарная гэта дзейнасць, эканамічная або палітычная. Санкцыйныя дзеянні ніколі не заканчваюцца карысцю для нейкай дзяржавы. Наадварот, наша пазіцыя такая, што трэба сёння знаходзіць канструктыўныя рашэнні для таго, каб мы рухаліся наперад".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі