9 снежня, Бішкек /Кар. БЕЛТА/. Лідары краін СНД плануюць правесці ў Санкт-Пецярбургу нефармальны пераднавагодні саміт. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін расказаў на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Будзем рады бачыць вас на чарговым пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і на Еўразійскім эканамічным форуме, які плануем правесці 24-25 мая 2023 года. Месца нашай сумеснай сустрэчы вызначым у рабочым парадку. Але і вядома, па-за рамкамі нашай сённяшняй работы хачу вам нагадаць, што была абмеркавана, узгоднена пераднавагодняя нефармальная сустрэча лідараў СНД у Санкт-Пецярбургу", - сказаў Уладзімір Пуцін.-0-