Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 снежня 2020, 17:23

Лідары краін АДКБ заклікалі АБСЕ, НАТА і ЕС да абмеркавання стратэгій бяспекі

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідары краін АДКБ па выніках праведзенай у завочным фармаце сесіі Савета калектыўнай бяспекі прынялі заяву аб фарміраванні справядлівага і ўстойлівага светаўладкавання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаў лічаць, што адной з галоўных задач чалавецтва сёння становіцца фарміраванне ўмоў, гарантый і перспектыў гарманічнага развіцця будучых пакаленняў. Яны перакананы, што ў чалавецтва ёсць магчымасць сумесна забяспечыць захаванне міру, стабільнасці і бяспекі для ўсіх, знайсці дастойны адказ сучасным выклікам і пагрозам.

"Вырашэнне задач, якія стаяць перад чалавецтвам, магчыма толькі ва ўмовах справядлівага і рацыянальнага светапарадку, што базіруецца на агульнапрызнаных прынцыпах і нормах міжнароднага права, - гаворыцца ў заяве. - Глабальныя і рэгіянальныя праблемы павінны вырашацца з дапамогай дыялогу і супрацоўніцтва на аснове шматбаковых калектыўных падыходаў у атмасферы адкрытасці, інклюзіўнасці і прадказальнасці".

У АДКБ падкрэслілі, што міжнародная супольнасць павінна цалкам пазбавіцца ад канфрантацыйнага мыслення, імкнення да манаполіі і дамінавання ў міжнародных справах. Абсалютна недапушчальны сцэнарыі і рэцэпты, сфарміраваныя на якой бы там ні было нацыянальнай выключнасці, заснаваныя ў тым ліку на нянавісці і адкрытай варожасці.

"У сувязі з гэтым прапануем арганізаваць сустрэчу ўпаўнаважаных прадстаўнікоў АДКБ, СНД, ШАС, АБСЕ, НАТА і ЕС для абмеркавання прынятых у гэтых арганізацыях стратэгій бяспекі ў якасці першага кроку да фарміравання непадзельнай прасторы бяспекі", - заклікалі кіраўнікі дзяржаў.

Па выніках саміту таксама была прынята дэкларацыя Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. У ёй адзначаецца, што краіны "будуць нарошчваць свой удзел у глабальных намаганнях па забеспячэнні міру і бяспекі, паслядоўна выступаючы за ўрэгуляванне міжнародных і рэгіянальных канфліктаў, перш за ўсё ўзброеных, выключна мірнымі, палітыка-дыпламатычнымі сродкамі ў рамках міжнародна прызнаных перагаворных фарматаў, зыходзячы з агульнапрызнаных прынцыпаў і норм міжнароднага права без выбарачнага падыходу".

Кіраўнікі дзяржаў па выніках сесіі зацвердзілі план развіцця ваеннага супрацоўніцтва на 2021-2025 гады, антынаркатычную стратэгію на гэты ж перыяд і некалькі рашэнняў, што датычацца матэрыяльна-тэхнічнага і медыцынскага забеспячэння Калектыўных сіл, дадатковых мер па ўдасканаленні сістэмы падрыхтоўкі кадраў для органаў дзяржаўнай улады дзяржаў - членаў АДКБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі