ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 4 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 жніўня 2021, 09:00

Лідары краін АДКБ сёння правядуць відэасаміт па сітуацыі ў Афганістане

Фота КАЗІНФАРМ
Фота КАЗІНФАРМ

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пазачарговая сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, прысвечаная сітуацыі ў Афганістане, адбудзецца 23 жніўня ў рэжыме відэаканферэнцыі, інфармуе афіцыйны сайт арганізацыі, актыўным удзельнікам якой з'яўляецца і Беларусь, паведамляе БЕЛТА.

"23 жніўня ў рэжыме відэаканферэнцыі запланавана правядзенне пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, у ходзе якой будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Афганістане і яе ўплыў на бяспеку дзяржаў - членаў АДКБ. Сесія пройдзе пад старшынствам Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмона", - гаворыцца ў паведамленні.

Раней, 16 жніўня, быў апублікаваны каментарый генеральнага сакратара АДКБ Станіслава Зася ў сувязі з рэзкім змяненнем сітуацыі ў Афганістане. "Імклівае наступленне руху "Талібан", пераход пад яго кантроль асноўнай часткі тэрыторыі Афганістана, уключаючы дзяржаўныя граніцы і сталіцу - горад Кабул, а таксама фактычная змена ўлады ў краіне, істотна ўплываюць на абстаноўку ў Цэнтральнаазіяцкім рэгіёне калектыўнай бяспекі АДКБ і выклікаюць глыбокую занепакоенасць", - адзначалася ў ім.

У АДКБ уважліва адсочваюць развіццё сітуацыі на таджыкска-афганскай граніцы. Галоўнай мэтай арганізацыі ў гэтых умовах застаецца забеспячэнне бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ. Прыярытэт у дзейнасці арганізацыі пры гэтым па-ранейшаму аддаецца палітыка-дыпламатычным сродкам.

Як заяўляў Станіслаў Зась, у выпадку абвастрэння абстаноўкі і пагрозы бяспецы Рэспублікі Таджыкістан для аказання дапамогі саюзніку будуць прыняты ўсе неабходныя калектыўныя меры, прадугледжаныя статутнымі дакументамі. Разам з тым на той момант заяўлялася аб поўным кантролі таджыкскімі сілавымі структурамі абстаноўкі на граніцы з Афганістанам і адсутнасці неабходнасці ў задзейнічанні механізмаў АДКБ.

Пачалася ўжо непасрэдная падрыхтоўка да вучэнняў Калектыўных сіл АДКБ, якія ў бліжэйшыя месяцы пройдуць паблізу таджыкска-афганскай граніцы.

Чакаецца, што сітуацыя вакол Афганістана таксама будзе адным з галоўных пытанняў абмеркавання ў час маючай адбыцца сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якая адбудзецца ў сярэдзіне верасня ў сталіцы Таджыкістана - горадзе Душанбэ.

Савет калектыўнай бяспекі ў адпаведнасці з артыкулам 13 Статута АДКБ з'яўляецца вышэйшым органам арганізацыі. Савет разглядае прынцыповыя пытанні дзейнасці арганізацыі і прымае рашэнні, накіраваныя на рэалізацыю яе мэт і задач, а таксама забяспечвае каардынацыю і сумесную дзейнасць дзяржаў-членаў для рэалізацыі гэтых мэт. У склад савета ўваходзяць кіраўнікі дзяржаў-членаў. У пасяджэннях савета могуць прымаць удзел міністры замежных спраў, міністры абароны, сакратары саветаў бяспекі дзяржаў-членаў, генеральны сакратар арганізацыі, паўнамоцныя прадстаўнікі дзяржаў-членаў пры арганізацыі і запрошаныя асобы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі