Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 верасня 2021, 11:24

Лідары краін АДКБ дамовіліся ўмацоўваць знешнія рубяжы

16 верасня, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. Лідары краін АДКБ на саміце ў Душанбэ дамовіліся ўмацоўваць знешнія рубяжы. Аб гэтым сёння на пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у пашыраным складзе заявіў Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ён расказаў, што на пасяджэнні ў вузкім складзе бакі правялі грунтоўны абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, падвялі вынікі дзейнасці АДКБ у міжсесіённы перыяд. Асаблівая ўвага ўдзелена плану мерапрыемстваў па рэалізацыі рашэнняў сесіі СКБ АДКБ і выкананню прыярытэтных напрамкаў, прапанаваных Таджыкістанам у якасці старшыні ў Арганізацыі.

"Важнае месца ў дыскусіі заняло пытанне, звязанае з вельмі складанай сітуацыяй у Афганістане. Усе былі адзіныя ў меркаванні, што афганская праблематыка ўплывае непасрэдна на сітуацыю ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне калектыўнай бяспекі. Мы дамовіліся ўмацоўваць знешнія рубяжы АДКБ і прадоўжыць планаваць і ажыццяўляць комплекс мер, накіраваных на зніжэнне ўзроўню і нейтралізацыю патэнцыяльных пагроз на прасторы Арганізацыі", - расказаў Прэзідэнт Таджыкістана.

Старшынства ў АДКБ на наступны міжсесіённы перыяд пераходзіць да Арменіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі