Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 лістапада 2019, 13:58

Лідары АДКБ павіншавалі Зася з назначэннем генеральным сакратаром арганізацыі з 1 студзеня 2020 года

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідары АДКБ зацвердзілі дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Станіслава Зася на пасаду генеральнага сакратара арганізацыі з 1 студзеня 2020 года. Аб гэтым заявіў выконваючы абавязкі генеральнага сакратара АДКБ Валерый Семерыкоў, паведамляе ТАСС.

"Сёння кіраўнікі дзяржаў павіншавалі Станіслава Зася, прадстаўніка Беларусі, з назначэннем на гэту пасаду з 1 студзеня 2020 года", - сказаў Валерый Семерыкоў.

Ён растлумачыў, што рашэнне аб назначэнні Станіслава Зася прынята ў мэтах выканання рашэння Савета калектыўнай бяспекі ад 2015 года, дзе дакладна рэгламентавана назначэнне генеральных сакратароў на ратацыйнай аснове ў адпаведнасці з рускім алфавітам - была Арменія, а з 1 студзеня 2020 года чарга Беларусі. "Адпаведна, назначаны прадстаўнік Беларусі", - падкрэсліў Валерый Семерыкоў.

Вакансія генеральнага сакратара АДКБ адкрылася пасля таго, як Арменія ў лістападзе 2018 года датэрмінова адклікала свайго прадстаўніка Юрыя Хачатурава, які адпрацаваў на гэтай пазіцыі паўтара года з прадугледжаных статутам трох гадоў. Цяпер абавязкі генеральнага сакратара АДКБ выконвае Валерый Семерыкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі