Лі Цян
22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай пастаянна паглыбляюць палітычны ўзаемадавер і нарошчваюць дзелавое супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў прэм'ер Дзяржаўнага савета Кітая Лі Цян на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Лі Цяна, за апошнія гады пад стратэгічным кіраўніцтвам лідараў дзвюх краін адносіны Беларусі і Кітая стабільна, устойліва развіваюцца і выйшлі на ўзровень усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Двухбаковае супрацоўніцтва знаходзіцца не беспрэцэдэнтна высокім узроўні, падкрэсліў Лі Цян. "Пастаянна паглыбляецца палітычны ўзаемадавер і нарошчваюцца рэзультаты дзелавога супрацоўніцтва", - дадаў ён. У ліпені 2024 года адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна ў Астане, дзе яны выпрацавалі новыя планы па паглыбленні ўзаемадзеяння дзвюх краін. "На гэты раз у час свайго візіту я гатовы з беларускімі калегамі паўнацэнна рэалізаваць дамоўленасці дзвюх краін на вышэйшым узроўні і ў далейшым нарошчваць наша ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва на карысць нашых краін і народаў", - запэўніў высокі замежны госць.
Лі Цян выказаў шэраг прапаноў для ўзмацнення супрацоўніцтва. "Мы павінны на высокім узроўні падтрымліваць палітычны ўзаемадавер, - падкрэсліў ён. - На працягу 32 гадоў з моманту ўсталявання дыпламатычных адносін супрацоўніцтва Кітая і Беларусі незалежна ад знешняй кан'юнктуры заўсёды дэманструе жыццёвую сілу і энергію. Самая галоўная прычына гэтага ў тым, што ў нас высокі ўзровень узаемнага даверу. Спадар Прэзідэнт, вы як самы любімы палітык беларускага народа на працягу доўгага часу адносіцеся да Кітая дружалюбна". Было адзначана, што Аляксандр Лукашэнка шмат разоў наведваў Кітай з візітамі, сустракаўся са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, і лідары дзвюх краін праводзілі стратэгічны абмен думкамі, задавалі новыя арыенціры для ўстойлівага развіцця кітайска-беларускіх адносін. "Мы з радасцю адзначаем, што на ўсіх узроўнях, ва ўсіх галінах мы падтрымліваем своечасовую зверку гадзіннікаў і абмен думкамі па пытаннях, што датычацца карэнных інтарэсаў дзвюх краін і важных заклапочанасцей", - сказаў Лі Цян.-0-