
1 сакавіка, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Адносіны Кітая і Беларусі выбудаваны на аснове супрацоўніцтва і ўзаемнага выйгрышу. Аб гэтым на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нашы адносіны выбудаваны на аснове ўзаемнай павагі, даверу, а таксама супрацоўніцтва і ўзаемнага выйгрышу. Практычнае супрацоўніцтва паступова расце. Нашы адносіны маюць вельмі шырокія перспектывы развіцця, - сказаў ён. - Упэўнены, што кітайска-беларускія адносіны развіваюцца на аснове шматгадовай дружбы".



Месцам сустрэчы стаў будынак Дома народных сходаў. Гэта будынак Парламента КНР, размешчаны ў заходняй частцы плошчы Цяньаньмэнь. Тут традыцыйна праводзяцца афіцыйныя сустрэчы і прыёмы, пасяджэнні і з'езды.-0-