Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 кастрычніка 2019, 13:56

Лебедзеў застанецца на пасадзе старшыні Выканкама СНД яшчэ на тры гады

11 кастрычніка, Ашхабад /Кар. БЕЛТА/. Тэрмін паўнамоцтваў дзеючага старшыні Выканаўчага камітэта - Выканаўчага сакратара СНД Сяргея Лебедзева прадоўжаны яшчэ на тры гады. Адпаведнае рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Ашхабадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Лебедзеў быў упершыню назначаны на пасаду старшыні выканкама СНД у кастрычніку 2007 года. З ініцыятывай зноў прадоўжыць тэрмін яго паўнамоцтваў выступіла Расійская Федэрацыя.

"Упэўнены, што Сяргей Мікалаевіч яшчэ шмат зможа зрабіць для павышэння эфектыўнасці работы арганізацыі, пашырэння супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", - сказаў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прадстаўляючы кандыдатуру Сяргея Лебедзева. Паводле слоў расійскага лідара, старшыні Выканкама СНД за доўгі час работы ўдалося наладзіць канструктыўныя, добрыя дзелавыя і асабістыя адносіны з кожным з кіраўнікоў дзяржаў СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі