Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лебедзеў: задача місіі СНД - назіраць за выбарамі, а не даваць ацэнку палітычнай сітуацыі ў краіне

Палітыка 16.11.2019 | 19:55

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Задача місіі СНД - назіраць за выбарамі, а не даваць ацэнку палітычнай сітуацыі ў краіне. Такое меркаванне выказаў 16 лістапада кіраўнік місіі Сяргей Лебедзеў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Місія СНД пачала маніторынг выбараў у Беларусі 4 верасня. "Работа ідзе спакойна, арганізавана, у цесным кантакце з мясцовымі ўладамі, - сказаў Сяргей Лебедзеў. - Мы прыехалі сюды як сябры, як суседзі, з добрымі намерамі. Наша задача - назіраць за выбарамі, а не даваць ацэнку палітычнай сітуацыі ў краіне, а выявіўшы якія-небудзь недаходы, недапрацоўкі, дапамагчы як мага хутчэй іх устараніць".

У складзе місіі акрэдытаваны 475 наглядальнікаў. "Гэта самая вялікая місія за ўсе гады назірання. Многія наглядальнікі працуюць ужо ў абласцях", - дадаў кіраўнік місіі.

Сяргей Лебедзеў падкрэсліў, што дзейнасць наглядальнікаў ад СНД асноўваецца на прынцыпах палітычнай нейтральнасці, неўмяшання ў ход выбарчага працэсу і ва ўнутраныя справы дзяржавы. "Ацэнкі місіі грунтуюцца выключна на падставе ўласнага назірання, а таксама афіцыйнай інфармацыі, фактычнага матэрыялу, прадастаўленага выбарчымі камісіямі. Таму наша місія заслужыла павагу на міжнароднай арэне, нас слухаюць, з намі лічацца", - дадаў ён.

Як чакаецца, падагульняючую заяву па выніках назірання за падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў місія СНД агучыць 18 лістапада.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.