Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 верасня 2021, 11:58

Лебедзеў: Выканкам СНД цесна супрацоўнічае з іншымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканкам СНД цесна супрацоўнічае з іншымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адны дзяржавы больш актыўна выступалі за паглыбленае ўзаемадзеянне, іншыя адносіліся больш насцярожана. Таму з цягам часу тыя, хто хацеў больш цесна супрацоўнічаць у эканамічнай сферы, утварылі спачатку Мытны саюз, а сёння - Еўразійскі эканамічны саюз. Тыя, хто быў гатовы да больш цеснага і глыбокага супрацоўніцтва ў сферы забеспячэння бяспекі, утварылі Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Выканаўчы камітэт СНД, іншыя органы Садружнасці цесна ўзаемадзейнічаюць з гэтымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі. У нас няма ніякай канкурэнцыі", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

Ён заявіў, што Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі з'яўляецца ўзорам інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. "Вельмі шмат, што дасягнута ў рамках Саюзнай дзяржавы, выкарыстоўваецца, у першую чаргу, у ЕАЭС, АДКБ і СНД. Кіраўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы і Выканаўчы камітэт знаходзяцца ў цесным кантакце, у нас наладжаны добры абмен інфармацыяй і, што важна, вопытам", - адзначыў старшыня Выканаўчага камітэта СНД.

Сёння ў Мінску праходзіць Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "30 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі, перспектывы". Арганізатар - Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Выканаўчы камітэт СНД. На канферэнцыі плануецца падвесці вынікі 30-годдзя Садружнасці Незалежных Дзяржаў і выпрацаваць канкрэтныя рэкамендацыі па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці Садружнасці на перспектыву. Мерапрыемства праходізць пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі