20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў узначаліць Місію наглядальнікаў ад СНД на пазачарговых выбарах Прэзідэнта Казахстана. Яго кандыдатуру адобрылі сёння на пазачарговым пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як чакаецца, пазачарговыя выбары Прэзідэнта Казахстана адбудуцца 20 лістапада.-0-