Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лебедзеў: старшынства Узбекістана ў 2020 годзе ў СНД будзе эфектыўным

Палітыка 19.11.2019 | 17:35
Фота з архіва
Фота з архіва

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў выказаў сёння журналістам упэўненасць, што старшынства Узбекістана ў 2020 годзе ў СНД будзе эфектыўным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Упершыню за ўвесь час існавання СНД Узбекістан узяў на сябе функцыю старшыні ў Садружнасці. Я толькі што вярнуўся з Ташкента, дзе ў мяне былі сустрэчы з прэзідэнтам Узбекістана, міністрам замежных спраў, сакратаром Савета бяспекі. І мы там таксама вялі размову аб тым, як эфектыўна ажыццявіць старшынства Узбекістана", - расказаў Сяргей Лебедзеў.

Паводле яго слоў, у час свайго старшынства Узбекістан запланаваў каля 70 важных мерапрыемстваў. "Адчуваецца вялікая адказнасць кіраўніцтва краіны. Узбекістан запланаваў шмат мерапрыемстваў - сустрэча кіраўнікоў дзяржаў, урадаў, міністраў замежных спраў, правядзенне форумаў творчай, навуковай інтэлігенцыі, Эканамічнага савета СНД. Немалая частка мерапрыемстваў прысвечана 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне", - адзначыў ён.

Сяргей Лебедзеў дадаў, што старшынства Туркменістана было рэзультатыўным. "Самае галоўнае - па ініцыятыве Туркменістана была прынята Дэкларацыя аб стратэгічным эканамічным супрацоўніцтве краін СНД. Гэта важны дакумент, які будзе вызначаць напрамкі эканамічнага ўзаемадзеяння, яго актывізацыю", - сказаў ён.

Як падкрэсліў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Узбекістана ў Беларусі Насірджан Юсупаў, для краіны старшынства ў СНД - гэта гонар і разам з тым адказнасць. "Зыходзячы з гэтага, мы вельмі сур'ёзна падышлі да распрацоўкі канцэпцыі старшынства. Яе асноўны змест накіраваны на далейшае развіццё шматбаковага супрацоўніцтва краін Садружнасці. Вядома, у першую чаргу гэта пытанні эканамічнага, культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва, развіцця навукі і навуковых даследаванняў", - адзначыў ён.

Узбекістан у 2020 годзе правядзе першы Форум рэгіёнаў СНД. "Мы павінны правесці яго на належным узроўні, таму што гэты напрамак з'яўляецца найбольш важным і прыярытэтным у развіцці эканамічнага патэнцыялу нашых краін", - заявіў пасол.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.