ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 17 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 ліпеня 2021, 11:18

Лебедзеў спадзяецца, што пасяджэнні СМЗС і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД пройдуць у вочным фармаце

Сяргей Лебедзеў
Сяргей Лебедзеў

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў спадзяецца, што пасяджэнні СМЗС і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД пройдуць у вочным фармаце. Аб гэтым ён паведаміў журналістам перад пасяджэннем Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пытанні, якія вынесены на пасяджэнне Савета пастаянных прадстаўнікоў, як заўсёды актуальныя. У прыватнасці, будзе разглядацца праект парадку дня маючага адбыцца Савета міністраў замежных спраў 14 кастрычніка ў Мінску і пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД 15 кастрычніка. Пытанні, якія выносяцца на пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў, таксама актуальныя. Гэта заява ў сувязі з 30-годдзем утварэння СНД, пытанне забеспячэння біялагічнай бяспекі на прасторы Садружнасці і яшчэ шэраг пытанняў, якія рэгламентуюць наша супрацоўніцтва, дзейнасць у СНД на наступныя гады", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

Старшыня Выканаўчага камітэта дадаў: "Мы вельмі спадзяёмся, што 14 і 15 кастрычніка ніякія меры абмежавальнага характару не перашкодзяць нам правесці гэтыя пасяджэнні ў вочным фармаце. Прынамсі, цяперашні старшыня Рэспубліка Беларусь на гэта спадзяецца, і мы падзяляем гэтыя надзеі ва ўсіх краінах СНД", - падкрэсліў ён.

Як адзначыў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД будзе прымеркавана да 30-годдзя ўтварэння Садружнасці. "Мы арыентуемся пакуль на вочны фармат пасяджэння і спадзяёмся на вышэйшы ўзровень прадстаўленасці дэлегацый. Раней, таксама ў Мінску, будзе праведзена пасяджэнне СМЗС СНД, фармат удзелу таксама вочны", - сказаў ён на заканчэнне.

Пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці праходзіць сёння ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Члены Савета пастаянных прадстаўнікоў маюць намер абмеркаваць сем пытанняў. Сярод іх праекты парадкаў дня пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якія пройдуць 14-15 кастрычніка ў Мінску. Таксама на сустрэчы будуць разгледжаны прапановы ў праект парадку дня чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў.

Пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі заслухаюць інфармацыю аб выкананні канцэпцыі старшынства Беларусі ў СНД па выніках першага паўгоддзя гэтага года.

Акрамя таго, на пасяджэнні плануецца ўзгадніць кандыдатуру кіраўніка місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах дэпутатаў Дзяржаўнай думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, назначаных на 19 верасня, разгледзець шэраг іншых пытанняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі