Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 кастрычніка 2021, 15:39

Лебедзеў: пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД прайшло зладжана і арганізавана

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД прайшло зладжана і арганізавана. Аб гэтым заявіў журналістам па выніках пасяджэння савета старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе краіны СНД рыхтаваліся да правядзення чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў у вочным фармаце, але, на жаль, пандэмія ўнесла свае карэктывы і ў адпаведнасці з рашэннем усіх кіраўнікоў дзяржаў перанеслі сустрэчу ў відэафармат. Пасяджэнне завяршылася, і я з задавальненнем магу сказаць, што яно прайшло паспяхова. Добрая падрыхтоўчая работа, праведзеная ў першую чаргу краінай-старшынёй Рэспублікай Беларусь, садзейнічала таму, што пасяджэнне прайшло зладжана, арганізавана. Аб гэтым сказаў і старшыня Савета кіраўнікоў дзяржаў Аляксандр Лукашэнка, што мы ўклаліся ў рэгламент. Выступленні былі адкрытыя, канцэнтравалі ўвагу і на існуючых праблемах, а яшчэ важней - на перспектывах нашага ўзаемадзеяння. Прагучала шмат ідэй, прапаноў. Мы ўважліва вывучым, прааналізуем усе гэтыя прапановы, падрыхтуем адпаведны план па іх рэалізацыі", - расказаў Сяргей Лебедзеў.

Старшыня Выканкама адзначыў, што было вельмі важна пачуць меркаванне кіраўнікоў дзяржаў, як павысіць эфектыўнасць Садружнасці. "Азіраючыся на мінулыя 30 гадоў, усе гаварылі, што, нягледзячы на скептычнае стаўленне, асабліва ў 90-я гады, да гэтай арганізацыі і яе перспектыў, яна пацвердзіла сваю запатрабаванасць, - адзначыў ён. - Запатрабаванасць ва ўрэгуляванні канфліктаў на постсавецкай прасторы, у захаванні і паглыбленні гуманітарнага супрацоўніцтва, у вырашэнні многіх праблем эканамічнага характару, ва ўмацаванні эканамічнага ўзаемадзеяння. Асабліва гэта адчуваецца ў апошнія гады, звязаныя з эканамічнымі складанасцямі і ў сусветным маштабе па барацьбе з пандэміяй, нейтралізацыі санкцый, якія, на жаль, уводзяцца ў адносінах і да Расійскай Федэрацыі, і Рэспублікі Беларусь, у адносінах да іншых дзяржаў. Таму арганізацыя патрэбна. І сёння ўсе гаварылі аб тым, што гэту арганізацыю трэба не толькі захаваць, але і прыўнесці новыя імпульсы ў яе развіццё. Я ўдзячны ўсім кіраўнікам дзяржаў за гэтыя ідэі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі