Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 снежня 2022, 12:21

Лебедзеў назваў дату нефармальнага саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД у Санкт-Пецярбургу

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нефармальны саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД пройдзе ў Санкт-Пецярбургу 26-27 снежня, заявіў журналістам старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не праходзіць і месяца, каб кіраўнікі нашых дзяржаў не сустракаліся, не ўзаемадзейнічалі. Толькі што прайшла сустрэча ў Мінску вельмі важная. А на наступным тыдні таксама не менш важная сустрэча нефармальная кіраўнікоў дзяржаў СНД у Санкт-Пецярбургу. Па запрашэнні Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі 26-27 снежня гэта сустрэча адбудзецца. І мы спадзяёмся, што яна таксама надасць дадатковыя імпульсы ўмацаванню нашага супрацоўніцтва", - адзначыў Сяргей Лебедзеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі