16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Маскве ў аддзяленні Выканаўчага камітэта СНД 15 лістапада адбылася нарада ўпаўнаважаных па правах чалавека дзяржаў - удзельніц СНД. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.
"Вам выпала высакародная місія па абароне правоў чалавека - адзначыў, выступаючы перад прысутнымі, старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргей Лебедзеў. - Ад вашай эфектыўнай работы ў многім залежыць надзейная абарона правоў і законных інтарэсаў нашых грамадзян".
Паводле яго слоў, сёння як ніколі відавочна неабходнасць аб'яднання намаганняў упаўнаважаных па правах чалавека і ўсіх дзяржаўных структур, якія займаюцца праблемамі забеспячэння і абароны правоў чалавека, на прасторы Садружнасці. "Краіны СНД цалкам настроены на актывізацыю ўзаемавыгаднага і ўзаемапаважлівага супрацоўніцтва ў сферы абароны правоў чалавека з улікам рэгіянальнай, нацыянальнай, культурнай і гістарычнай спецыфікі нашых дзяржаў", - дадаў старшыня Выканкама СНД.-0-