Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 мая 2021, 12:28

Лебедзеў: Беларусь паспяхова старшынствуе ў СНД

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь паспяхова старшынствуе ў СНД. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы напярэдадні важных мерапрыемстваў у рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў. З улікам таго, што Беларусь у гэтым годзе старшынствуе ў Садружнасці", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі, пачынаючы размову.

"Паспяхова старшынствуе", - заўважыў Сяргей Лебедзеў.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў за такую ацэнку. "Хоць работы яшчэ шмат. І, напэўна, канчатковую ацэнку вы нам выставіце і кіраўнікі дзяржаў у кастрычніку (калі запланаваны саміт Садружнасці. - Заўвага БЕЛТА)", - адзначыў ён.

Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы выказаў пазіцыю, што з улікам назапашанага вопыту ў СНД трэба падумаць, як далей развіваць арганізацыю, паставіць сабе больш сур'ёзныя задачы і ажыццявіць нейкі прарыў. Падрыхтаваць і абмеркаваць адпаведную тэматыку ён прапанаваў якраз на маючым адбыцца ў кастрычніку саміце.

Сяргей Лебедзеў пацвердзіў: Беларусь вельмі актыўна ўступіла ў сваё старшынства ў бягучым годзе.

"Мы дабавім! Актыўнасці дабавім", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Выканаўчы сакратар СНД адзначыў, што пад старшынствам Беларусі прайшоў ужо шэраг мерапрыемстваў, і не толькі ў відэафармаце. Раней вочна было праведзена пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, а 28 мая ў Мінску таксама ў вочным фармаце сустрэнуцца кіраўнікі ўрадаў. "Гэта вельмі добра. Мы пастаянна адчуваем увагу кіраўніцтва Беларусі. Бачым, што і вы сочыце за ходам старшынства, рэалізацый усіх мерапрыемстваў, якія запланаваны. А запланавана вельмі шмат. І на тэрыторыі Беларусі, і за яе межамі", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

Ён адзначыў, што ў гэтым годзе СНД адзначае сваё 30-годдзе. "І тут вы абсалютна маеце рацыю, што нам трэба не толькі азірнуцца назад, але і паглядзець наперад, як ісці далей. Хачу адразу сказаць, што мы даўно ўжо думаем, і не толькі думаем - працуем над тым, каб зрабіць дзейнасць СНД больш эфектыўнай. На гэта накіраваны нашы сумесныя дзеянні з ЕАЭС", - заявіў выканаўчы сакратар СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі