Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 студзеня 2023, 14:57

Лаўроў: Захад адкрыта абвясціў сваёй мэтай стрымліванне развіцця Саюзнай дзяржавы

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны Захаду адкрыта абвясцілі сваёй мэтай стрымліванне развіцця Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на сустрэчы з беларускім калегам Сяргеем Алейнікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік МЗС Расіі адзначыў, што сёння адбылася сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і яна прайшла вельмі карысна. "Як заўсёды, мы абмяняліся аналізам працэсаў, якія развіваюцца і ў Саюзнай дзяржаве, з пункту гледжання забеспячэння дыпламатычнага суправаджэння, і працэсаў, якія разгортваюцца вакол нас, перш за ўсё ў Еўропе, дзе нашы заходнія суседзі, вашы заходнія суседзі адкрыта абвясцілі мэту стрымлівання нашага развіцця, развіцця Саюзнай дзяржавы. Усяляк спрабуюць стымуляваць несістэмную апазіцыю, якая працуе за мяжой супраць інтарэсаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі", - сказаў ён.

Сяргей Лаўроў падкрэсліў, што лінія паводзін Беларусі і Расіі ў сувязі з гэтым абсалютна зразумелая. І сёння яна будзе падрабязна разглядацца ў плане далейшых крокаў на пасяджэнні калегій міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі