Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 снежня 2022, 09:03

Лаўроў: у памяць пра Макея мы з падвоенай энергіяй будзем умацоўваць Саюзную дзяржаву, АДКБ, ЕАЭС і СНД

1 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У памяць пра міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, які заўчасна пайшоў з жыцця, мы з падвоенай энергіяй будзем умацоўваць Саюзную дзяржаву, АДКБ, ЕАЭС і СНД. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў у пасольстве Беларусі ў РФ, дзе ён 30 лістапада пакінуў запіс у кнізе спачуванняў, адкрытай у сувязі са смерцю Уладзіміра Макея, паведамляе БЕЛТА.

"Трагічная нагода для наведвання пасольства Рэспублікі Беларусь - заўчасная, зусім нечаканая для ўсіх смерць Уладзіміра Уладзіміравіча Макея, міністра замежных спраў, выдатнага дыпламата, дзяржаўнага дзеяча, сапраўднага патрыёта сваёй Радзімы і вялікага шчырага сябра нашай краіны, - сказаў Сяргей Лаўроў. - Мы бачыліся з ім тыдзень таму ў Ерэване на мерапрыемствах па лініі АДКБ. Успаміны аб тых сустрэчах, калі ён быў абсалютна бадзёры, сканцэнтраваны на задачах дасягнення рэзультатаў па выніках нашых перагавораў, і на гэтым фоне паведамленні аб яго трагічнай смерці, вядома ж, многіх выбілі з каляіны".

"Думаю, мы павінны атрымаць з гэтага ўрокі. Трэба берагчы адзін аднаго, сваіх саюзнікаў, сяброў і блізкіх. Безумоўна, мы прадоўжым ўмацоўваць Саюзную дзяржаву, АДКБ, ЕАЭС, СНД. Будзем рабіць гэта з падвоенай энергіяй у памяць пра нашага сябра, які імкнуўся да дасягнення канкрэтных вынікаў на ўсіх гэтых напрамках", - заявіў кіраўнік МЗС Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі