Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 мая 2024, 14:15

Лаўроў: Саюзная дзяржава ўяўляе сабой вышэйшы ўзровень інтэграцыі, які ёсць у свеце

Сяргей Лаўроў. Фота ТАСС
Сяргей Лаўроў. Фота ТАСС
24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюзная дзяржава ўяўляе сабой вышэйшы ўзровень інтэграцыі, які ёсць у свеце. Аб гэтым у Мінску заявіў журналістам міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас дзве суверэнныя дзяржавы і ў нас жа Саюзная дзяржава, якая ўяўляе сабой вышэйшы ўзровень інтэграцыі, які мы наогул можам бачыць не толькі на постсавецкай прасторы, але і ў іншых рэгіёнах свету", - сказаў Сяргей Лаўроў.

У сваю чаргу дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў адзначыў, што візіт Уладзіміра Пуціна ў Беларусь у рамках новага палітычнага цыкла, пасля прэзідэнцкіх выбараў у Расіі, пацвярджае стратэгічнае значэнне напрамку саюзнай інтэграцыі. "Што саюзнае будаўніцтва, Саюзная дзяржава, межы якой мы абавязаны абараняць разам, гэта ўсё фундамент не толькі барацьбы з заходнімі санкцыямі. Мы сёння - прыклад для ЕАЭС, СНД", - сказаў ён.

Дзяржсакратар нагадаў, што ў студзені на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета былі зацверджаны Асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады. Паводле яго слоў, цяпер на планавай аснове ідзе актыўнае і змястоўнае ўзаемадзеянне на ўзроўні міністэрстваў і ведамстваў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі