Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 кастрычніка 2021, 14:17

Лаўроў: Расія гатова разам з Беларуссю цвёрда спыняць спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія гатова разам з Беларуссю цвёрда спыняць спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў па выніках пасяджэння ў Мінску Савета міністраў замежных спраў СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Любыя факты ўмяшання каго б там ні было ў чые б там ні было ўнутраныя справы прама супярэчаць Статуту Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, і трэба цвёрда спыняць такія спробы. Мы гатовы гэта рабіць і з нашымі беларускімі суседзямі, і з іншымі нашымі саюзнікамі і стратэгічнымі партнёрамі", - падкрэсліў Сяргей Лаўроў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі