Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 студзеня 2023, 09:03

Лаўроў прыбыў з візітам у Беларусь

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў прыбыў 18 студзеня з візітам у Беларусь. Кадры яго прыбыцця ў аэрапорт распаўсюдзілі расійскія СМІ.

Раней паведамлялася аб тым, што Сяргей Лаўроў 19 студзеня наведае Беларусь з візітам для ўдзелу ў сумесным пасяджэнні калегій знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі. Такія мерапрыемствы праводзяцца штогод, пачынаючы з 2000 года. Яны з'яўляюцца дзейсным механізмам сінхранізацыі намаганняў дзвюх краін на міжнароднай арэне.

У рамках маючага адбыцца пасяджэння будзе разгледжаны ход рэалізацыі праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2022-2023 гады. Таксама будуць закрануты пытанні супрацоўніцтва ў галіне знешнепалітычнага планавання, каардынацыі дзеянняў адносна ЕС, НАТА, Савета Еўропы, сумеснай работы ў АБСЕ, узаемадзеяння на шматбаковых пляцоўках у сферы кантролю над узбраеннямі і процідзеяння лініі Захаду на палітызацыю міжнародных эканамічных і праваабарончых арганізацый.

Па выніках плануецца падпісанне пастановы пасяджэння, плана кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на 2023 год і міжурадавага мемарандума аб узаемаразуменні па пытаннях забеспячэння біялагічнай бяспекі.

Напярэдадні візіту Сяргей Лаўроў прызнаўся, што любіць бываць у Мінску.

"Заўсёды, калі ў Мінск еду, я не чакаю, я прадчуваю, - адзначыў Сяргей Лаўроў. - Гэта заўсёды вельмі карысныя з пункту гледжання прафесійнай дзейнасці паездкі. Я вельмі люблю гэты горад, гасціннасць традыцыйную, якую сустракаеш усюды, на кожным кроку".

Міністр сказаў, што асноўная мэта маючага адбыцца візіту - сумеснае пасяджэнне калегій МЗС Беларусі і РФ. Яно планавалася на снежань, але з-за заўчаснай смерці кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзіміра Макея было перанесена.

Паводле слоў Сяргея Лаўрова, тэмамі пасяджэння стане комплекс тэм. "Праблемы светапарадку, адносін з НАТА, Еўрасаюзам, з тым жа Саветам Еўропы, АБСЕ - структурамі, якія цяпер усё больш зліваюцца ў адзіны арганізм, які выконвае волю аднаго сюзерэна - ЗША", - сказаў ён. Пры гэтым кіраўнік МЗС РФ дадаў, што такія ж тэндэнцыі ўсё часцей праяўляюцца ў дзейнасці АБСЕ.

"Будзем даверна разглядаць і канкрэтныя пытанні нашай дыпламатычнай дзейнасці, у тым ліку тыя рэзалюцыі, якія выносяцца на галасаванне ў розных органах ААН, уключаючы пытанні знешнепалітычнай каардынацыі", - дадаў Сяргей Лаўроў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі