14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым адбылася 14 снежня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Падчас размовы Сяргей Лаўроў цёпла павіншаваў беларускага калегу з нагоды назначэння на пасаду міністра замежных спраў.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў пацвердзілі гатоўнасць да далейшага плённага супрацоўніцтва, абмеркавалі падрыхтоўку мерапрыемстваў па лініі міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін.-0-