ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 19 студзеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць -20°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 лістапада 2020, 16:19

Лаўроў назваў хлуснёй чуткі аб кантактах Масквы з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі

Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў па просьбе журналістаў пракаменціраваў чуткі аб неафіцыйных кантактах Крамля з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Журналісты пацікавіліся, ці праўдзівая інфармацыя аб наяўнасці такіх кантактаў, якую агучыў у інтэрв'ю адзін з прадстаўнікоў апазіцыі. Сяргей Лаўроў расказаў, што яму вядома аб гэтым інтэрв'ю. "Ён (прадстаўнік беларускай апазіцыі. - Заўвага БЕЛТА) не проста выказваецца аб магчымасці неафіцыйных кантактаў з Масквой, ён сцвярджае, што такія кантакты вядуцца, што яны скаардынаваны, заяўляе беспардонна, што ён не можа назваць прозвішчы, але кантакты на даволі высокім узроўні. І спекулюе на тэму аб тым, ці будзе дазволена мне паведаміць аб гэтым беларускім сябрам, - сказаў міністр. - Гэта поўная хлусня. І лішні раз характарызуе тых, хто спрабуе на замежным хлебе рабіць сабе незразумела якую кар'еру".

У сваю чаргу міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей дадаў: "Мы бачым спробы апанентаў улады, якія выехалі ў суседнія, сумежныя краіны, паўплываць на сітуацыю ў Беларусі і змяніць так званы рэжым. Разумееце, можна гэтага дабівацца, ёсць пэўныя палітычныя метады барацьбы, можна дабівацца змены рэжыму. Але я лічу, што лепш гэта рабіць у рамках прававога поля. А тое, да чаго цяпер заклікаюць апаненты - аказання эканамічнага націску, прыняцця эканамічных санкцый, заяўляючы, што яны змагаюцца з рэжымам, - на самай справе гэта негатыўна паўплывае на дабрабыт канкрэтных людзей і народа". Такія заклікі на яго думку, не будуць падтрыманы радавымі грамадзянамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі