Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 лістапада 2020, 12:44

Лаўроў: мы бачым варожыя адносіны Захаду да Расіі і Беларусі

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захад дэманструе варожыя адносіны і да Расіі, і да Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы перш за ўсё абмяркоўвалася знешнепалітычнае супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне ў АДКБ, на пляцоўках ЕАЭС і СНД. Закранулі таксама адносіны Беларусі і Расіі з краінамі Захаду.

"Мы бачым, прама скажам, варожае стаўленне і да Расіі, і да Беларусі. Бачым спробы актыўна ўплываць на ўнутраныя працэсы ў нашых краінах. Уласна кажучы, заходнія лідары гэта асабліва і не хаваюць: прымаюцца дакументы аб "пашырэнні дэмакратыі" - такі ўжо ёсць па Расіі, і цяпер такі ж дакумент у Кангрэсе ЗША па Беларусі", - сказаў Сяргей Лаўроў.

Разам з тым кіраўнік расійскага МЗС падкрэсліў, што Беларусь і Расія ўспрымаюць гэту сітуацыю спакойна. "У нас ёсць Саюзная дзяржава, нам ёсць чым абараняць сябе, як адстаяць сваю незалежнасць. Гэта агульная пазіцыя нашых прэзідэнтаў і ўрадаў", - заявіў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі