
19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства лічыць своечасовымі дамоўленасці з Беларуссю ў ваенна-тэхнічным і абарончым супрацоўніцтве. Такое меркаванне міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў выказаў у час сустрэчы 19 студзеня з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сяргей Лаўроў адзначыў: "Што датычыцца спецыяльнай ваеннай аперацыі - мы прымаем разам з нашымі беларускімі саюзнікамі, сябрамі ўсе неабходныя меры, каб засцерагчы сябе ад магчымых намераў, як вы сказалі, заходніх суседзяў. Мы бачым, як на поўначы Еўропы, якая была ў многім нейтральнай тэрыторыяй, цяпер уладкоўваецца НАТА… Фінляндыя, Швецыя - усё гэта вельмі блізка ад нашых граніц".
"Цалкам згодны, што тыя дамоўленасці, якіх два прэзідэнты дасягаюць у сферы нашага ваенна-тэхнічнага, ваеннага, абарончага супрацоўніцтва, вельмі і вельмі своечасовыя з пункту гледжання гатоўнасці да любога развіцця падзей", - рэзюмаваў Сяргей Лаўроў.-0-