Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 лістапада 2021, 12:56

Лаўроў: эканамічныя санкцыі могуць прымяняцца толькі па рашэнні ААН

10 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Эканамічныя санкцыі могуць прымяняцца ў выключных выпадках і толькі па рашэнні ААН. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў сёння ў Маскве на сумесным пасяджэнні калегій знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і РФ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца эканамічных санкцый, то, на наш погляд, яны могуць прымяняцца толькі ў якасці крайняй меры ўздзеяння, выключна па рашэнні Савета Бяспекі ААН у мэтах парыравання пагроз міжнароднаму міру і бяспецы, - падкрэсліў Сяргей Лаўроў. - У сувязі з гэтым недапушчальныя сітуацыі, калі аднабаковыя прымусовыя меры, якія супярэчаць міжнароднаму праву, задзейнічаюцца для аказання націску на непажаданыя Захаду ўрады".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі