Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 снежня 2022, 09:02

Лаўроў: баланс інтарэсаў - такі падыход мае перспектыву ў міжнародным жыцці

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баланс інтарэсаў - такі падыход мае перспектыву ў міжнародным жыцці, заявіў журналістам кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, галоўны вынік года ў тым, што сітуацыя канчаткова праяснілася: у каго і якія намеры, каму можна верыць, а каму нельга.

"У гэтым, напэўна, галоўны вывад, што ўсім стала практычна ўсё канчаткова зразумела. І для нас гэта дакладна, для нашых беларускіх сяброў і саюзнікаў, для іншых нашых аднадумцаў. Але прасвятленне прыйшло да пераважнай большасці краін свету. З гэтага мы будзем зыходзіць, выбудоўваючы і ў далейшым нашу знешнюю палітыку, абапіраючыся выключна на партнёрства з краінамі, якія даказалі, што яны складаюцца з дагавораздольных людзей, якія трымаюць сваё слова і якія не спрабуюць дасягаць нейкіх вынікаў на сваю карысць за кошт ушчамлення інтарэсаў іншых", - сказаў міністр.

"Баланс інтарэсаў - гэта наш дэвіз, на ім грунтуецца наша знешнепалітычная лінія, і толькі такі падыход мае перспектыву ў міжнародным жыцці", - канстатаваў Сяргей Лаўроў.

У Расіі ёсць дамоўленасці з бліжэйшымі саюзнікамі, перш за ўсё з Беларуссю. "І сёння два Прэзідэнты пацвердзілі непахісны курс на ўмацаванне нашай самастойнасці, нашага суверэнітэту: Расіі, Беларусі, Саюзнай дзяржавы. У нас ёсць план у рамках ЕАЭС, АДКБ, СНД, ШАС, БРІКС і нашы адносіны з шэрагам краін і рэгіянальных арганізацый у Афрыцы, Азіі, АСЕАН і Лацінскай Амерыцы", - дапоўніў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства.

Пераважная большасць краін свету не падзяляюць спроб Захаду шляхам сілавых дзеянняў, нелегітымных санкцый, шантажу, пагроз зацвердзіць сваё дамінаванне на сусветнай арэне, упэўнены Сяргей Лаўроў. "Гэта нікому не падабаецца. І я перакананы, што гістарычны працэс ужо выносіць свой вердыкт. Так, гэта будзе працяглая эпоха пераходу да шматпалярнасці. Захад будзе моцна супраціўляцца", - адзначыў міністр. Але ўсе яго спробы будуць дарэмнымі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі