Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 кастрычніка 2020, 10:30

Латвійскі палітолаг лічыць: больш беспарадкаў - больш грантаў у апазіцыі

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Мірным пратэстуючым" і радыкалам, якіх усё больш на вуліцах, не патрэбны дыялог. Апазіцыя настроена не на канструктыў, а на дасягненне сваіх мэт. Такое меркаванне ў эфіры "Беларусь 1" выказаў латвійскі палітолаг Нормунд Гросціньш, паведамляе БЕЛТА.

"Проста спыніць пратэсты для іх вельмі нявыгадна, паколькі ў такім выпадку яны пазбаўляюцца вялікага фінансавання. Таму пратэсты павінны прадоўжыцца любой цаной. Прытым павінна ў выніку паступаць карцінка. Гэта значыць, хтосьці ўпаў, некага кудысьці неслі, яшчэ лепш, калі пабілі", - сказаў Нормунд Гросціньш.

Паводле слоў палітолага, апазіцыя любымі даступнымі метадамі будзе правакаваць абвастрэнне акцый пратэстаў "для таго каб зноў падаць заяўкі на гранты".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі