Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Латвія зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва Беларусі і ЕС - пасол

Палітыка 29.11.2019 | 15:13
Эйнарс Семаніс. Фота з архіва
Эйнарс Семаніс. Фота з архіва

29 лістапада, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Латвія вельмі зацікаўлена, каб супрацоўніцтва Беларусі і ЕС развівалася, заявіў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, пасол Латвіі ў Беларусі Эйнарс Семаніс пасля сустрэчы ў Віцебскім аблвыканкаме.

Паводле слоў дыпламата, адна з галоўных падзей паміж краінамі, якая чакаецца ў 2020 годзе, - візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Латвію. "Гэта будзе важнай падзеяй не толькі ў двухбаковых адносінах дзяржаў, але і для Еўрапейскага саюза ў цэлым. Латвія вельмі зацікаўлена, каб супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС развівалася. Таксама мы ў чаканні падпісання пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж вашай краінай і Еўрасаюзам і пагаднення аб рэадмісіі. На падпісанне гэтых дакументаў мы ўскладаем вялікія надзеі", - адзначыў Эйнарс Семаніс.

Пасол акцэнтаваў увагу на іншых сферах супрацоўніцтва дзвюх краін. Сярод іх эканоміка, пытанні бяспекі ў рэгіёне, транспарт і лагістыка. "Віцебская вобласць - сур'ёзны індустрыяльны цэнтр з транзітнымі дарогамі і лагістыкай, якія забяспечваюць міжнародны гандаль. У гэтым мы павінны разам працаваць", - падкрэсліў ён і прывёў у якасці прыкладу праект па стварэнні індустрыяльнага парка і цэнтра лагістыкі на граніцы ў пунктах пропуску "Патарніекі" і "Грыгароўшчына" (Верхнядзвінскі раён).

Дыпламат адзначыў добры ўзровень супрацоўніцтва дзвюх краін і падкрэсліў важнасць адносін паміж грамадзянамі дзяржаў. "У Віцебскай вобласці добрыя сувязі з рэгіёнамі і гарадамі Латвіі - Латгаліяй, Краславам, Даўгаўпілсам, Рэзекне. У кантактах паміж работнікамі сферы культуры, спартсменамі, навучэнцамі і заключаецца добрасуседства", - сказаў Эйнарс Семаніс.

Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пенін у час сустрэчы адзначыў, што мяжа супрацоўніцтва Віцебскай вобласці і рэгіёнаў Латвіі не дасягнута, таму важна прадаўжаць рухацца наперад.

Эйнарс Семаніс сёння прыме ўдзел у адкрыцці выставы беларуска-латвійскіх мастакоў, азнаёміцца з работай свабоднай эканамічнай зоны "Віцебск". 30 лістапада пасол плануе наведаць святочны канцэрт "Гучыць Латвія ў лістападзе" ў канцэртнай зале "Віцебск", прысвечаны 101-й гадавіне незалежнасці краіны.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.