Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 чэрвеня 2021, 17:23

Кыргызстан у Савеце ЕЭК будзе прадстаўляць Акылбек Жапараў

4 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Кыргызстан у Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі будзе прадстаўляць віцэ-прэм'ер - міністр эканомікі і фінансаў гэтай краіны Акылбек Жапараў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

"Намеснік старшыні кабінета міністраў - міністр эканомікі і фінансаў Кыргызскай Рэспублікі Акылбек Жапараў будзе прадстаўляць Кыргызстан у Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі. Адпаведнае паведамленне паступіла напярэдадні ў штаб-кватэру ЕЭК", - расказалі ў прэс-службе.

Згодна з указам прэзідэнта Кыргызстана ад 1 чэрвеня 2021 года Акылбек Жапараў курыруе ва ўрадзе фінансава-эканамічны блок, а таксама пытанні Еўразійскага эканамічнага саюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі