Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Кыргызстан надае асаблівае значэнне развіццю адносін з Беларуссю - Джумабекаў

Палітыка 20.05.2019 | 12:04
Фота Палаты прадстаўнікоў
Фота Палаты прадстаўнікоў

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кыргызстан надае асаблівае значэнне развіццю дружалюбных адносін з Беларуссю на аснове ўзаемнага даверу і дыялогу. Аб гэтым заявіў спікер Жагорку Кенеша (парламента) Кыргызстана Дастанбек Джумабекаў 19 мая на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам у Бішкеку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

На сустрэчы абмяркоўвалася развіццё двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва ў парламенцкім і іншых вымярэннях. "Кыргызстан надае асаблівае значэнне развіццю дружалюбных адносін з Беларуссю на аснове ўзаемнага даверу і дыялогу. Ёсць зацікаўленасць у далейшым яго пашырэнні, у тым ліку на міжрэгіянальным узроўні", - адзначыў Дастанбек Джумабекаў.

Для гэтага ёсць усе неабходныя ўмовы. Сярод іх спікер назваў праводзімы ў Кыргызстане Год развіцця рэгіёнаў і лічбавізацыі, высокі попыт на тавары беларускіх вытворцаў, пачынаючы ад прадуктаў харчавання і заканчваючы прадукцыяй машынабудавання.

Уладзімір Андрэйчанка пацвердзіў зацікаўленасць і гатоўнасць да развіцця супрацоўніцтва з Кыргызстанам. Пры гэтым ён прапанаваў удзяліць больш сур'ёзную ўвагу ўзаемадзеянню ў сферах адукацыі, медыцыны. "Адзначана важнасць у пашырэнні не толькі гандлю, але і вытворчай кааперацыі ў мэтах вытворчасці і папулярызацыі сумесна выпускаемай прадукцыі як на нацыянальных рынках, так і на рынках трэціх краін, перш за ўсё ЕАЭС", - праінфармавалі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Беларускі спікер выказаўся за ўмацаванне прававой асновы міжпарламенцкага супрацоўніцтва. У гэтых мэтах было прапанавана падпісаць адпаведнае пагадненне паміж двума заканадаўчымі органамі.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў выказаў надзею, што яго кыргызскі калега наведае ў бягучым годзе Беларусь з афіцыйным візітам у адпаведнасці з раней накіраваным запрашэннем. Бакі такім чынам змогуць вызначыць канкрэтныя мерапрыемствы для паўнацэннай рэалізацыі патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва з улікам ужо існуючых напрацовак на міждзяржаўным, міжрэгіянальным і міжведамасных узроўнях.

Уладзімір Андрэйчанка правёў таксама двухбаковую сустрэчу са старшынёй Мажыліса парламента Казахстана Нурланам Нігматуліным. Спікеры адзначылі інтэнсіўны дыялог, цесныя і даверныя адносіны, якія развіваюцца паміж дзвюма дзяржавамі і іх парламентамі. Удзельнікі сустрэчы падкрэслілі, што асаблівая заслуга ў дасягненні высокага ўзроўню двухбаковага супрацоўніцтва належыць кіраўнікам дзвюх дзяржаў.

Размова на сустрэчы ішла аб падрыхтоўцы да маючых адбыцца выбараў Прэзідэнта Казахстана, якія пройдуць 9 чэрвеня, і назіранні за імі ў складзе адпаведных місій міжпарламенцкіх арганізацый. Акрамя таго, Уладзімір Андрэйчанка і Нурлан Нігматулін абмеркавалі парадак дня чарговай штогадовай сесіі ПА АБСЕ, дзе плануецца разгледзець праект беларускай рэзалюцыі па тэматыцы "Умацаванне супрацоўніцтва ў сферы тэхналагічнага прагназавання". У цэнтры ўвагі была таксама маючая адбыцца ў верасні нарада спікераў парламентаў краін Еўразіі. Яе рыхтуе парламент Казахстана.

"Вялікая ўвага ў ходзе сустрэчы была ўдзелена пытанням умацавання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, вытворчай кааперацыі прадпрыемстваў дзвюх краін, умацавання міжкультурных сувязей Беларусі і Казахстана", - праінфармавалі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Па выніках сустрэчы Нурлан Нігматулін выказаў упэўненасць у тым, што задача, пастаўленая прэзідэнтамі дзвюх краін па выхадзе на тавараабарот у памеры $1 млрд, цалкам выканальная. Паводле яго слоў, парламент Казахстана будзе аказваць усё неабходнае садзейнічанне вырашэнню гэтай і іншых актуальных задач развіцця двухбаковага супрацоўніцтва з Беларуссю.

Як паведамлялася, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка знаходзіцца з візітам у Кыргызстане. Ён прыме ўдзел у пасяджэнні савета Парламенцкай асамблеі АДКБ, якое пройдзе 20 мая ў Бішкеку.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Што важна ведаць пры наведванні аб'ектаў і фан-зон II Еўрапейскіх гульняў Правілы бяспечных паводзін пры наведванні аб'ектаў і фан-зон II Еўрапейскіх гульняў.