Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 кастрычніка 2021, 11:20

Кыргызстан гатовы да правядзення пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД у вочным фармаце

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кыргызстан гатовы да правядзення пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД у вочным фармаце, паведаміў журналістам першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД Леанід Анфімаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На працягу мінулага тыдня дэлегацыя Выканаўчага камітэта СНД была ў Бішкеку, вывучала ход падрыхтоўкі да мерапрыемства. Мы сустракаліся з першым намеснікам старшыні Кабінета міністраў Кыргызстана Арзыбекам Кажошавым і першым намеснікам міністра замежных спраў, знешняга гандлю і інвестыцый Нуранам Ніязаліевым, абмеркавалі ход падрыхтоўкі да мерапрыемства. Усе члены нашай дэлегацыі прыйшлі да аднадушнага меркавання, аб чым быў падпісаны адпаведны пратакол, што Кыргызстан гатовы да прыёму гасцей на самым высокім узроўні ў вочным фармаце, - сказаў Леанід Анфімаў. - Чакаем, што кіраўнікі ўрадаў адгукнуцца на гэта запрашэнне Кыргызстана (яно ўжо выслана ў адрас урадаў краін СНД) і наведаюць сталіцу Кыргызстана, каб сустрэцца са сваімі калегамі ў вочным фармаце".

Чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД плануецца правесці 12 лістапада ў Бішкеку. Што датычыцца парадку дня, то першы намеснік старшыні Выканкама СНД адзначыў, што пакуль не хацеў бы яго анансаваць. "Напэўна, рана гэта рабіць. Пытанні разглядаліся на пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў краін СНД у жніўні. Па асобных ёсць заўвагі, - падкрэсліў ён. - Вядома, усе гэтыя пытанні ўяўляюць узаемны інтарэс і жыццёва неабходныя для забеспячэння эфектыўнай дзейнасці любой дзяржавы, якая ўваходзіць у склад СНД".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі