Навіны сюжэта
"Парламенцкія выбары-2016"
20 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына 20 верасня сустрэлася з кіраўніком місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ па назіранні за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Каэтанай дэ Зулуетай Оўтрам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
На перагаворах бакі абмеркавалі вынікі назірання па лініі АБСЕ за парламенцкімі выбарамі, што адбыліся ў Беларусі.-0-