Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 лістапада 2021, 16:47

Кубрын: Захад аказвае беспрэцэдэнтны палітычны, эканамічны і ваенны націск на Саюзную дзяржаву

9 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Захад аказвае беспрэцэдэнтны палітычны, эканамічны і ваенны націск на Саюзную дзяржаву. Аб гэтым заявіў намеснік дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Аляксей Кубрын сёння ў час экспертнай сесіі "Расійска-беларускія адносіны ў 2021 годзе: саюзныя праграмы, новыя выклікі і напрамкі інтэграцыі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сапраўды, з'яўляецца беспрэцэдэнтным той націск, што аказваецца ў знешнепалітычнай, у эканамічнай і ў тым ліку ў абароннай сферы, які ажыццяўляюць сёння заходнія дзяржавы, - сказаў Аляксей Кубрын. - Ніколі не было такіх маштабных вучэнняў і такога маштабнага прыцягнення войскаў, сіл і сродкаў, якія цяпер ажыццяўляюцца на нашых граніцах. І пры гэтым адначасова ажыццяўляецца палітычны націск і націск у СМІ, дзе надумана расказваюць пра нейкія магчымыя пагрозы для прыбалтыйскіх рэспублік, Польшчы, Украіны. Ясна, што ўсё гэта робіцца толькі з адной мэтай: каб нагнятаць абстаноўку".

У сувязі з гэтым Аляксей Кубрын назваў этапнай падзеяй прыняцце 4 лістапада Вышэйшым дзяржсаветам Саюзнай дзяржавы новай Ваеннай дактрыны Саюзнай дзяржавы.

"Тое ж самае неабходна сказаць аб прыняцці канцэпцыі міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы, - падкрэсліў ён. - Вельмі дарэчы прайшло яе зацвярджэнне, таму што сапраўды мы бачым сёння, што тая задача, якая вырашаецца фарміраваннем адзінай міграцыйнай прасторы, сёння чарговы раз падвяргаецца праверцы".

Аляксей Кубрын канстатаваў, што Беларусь не мае ніякага дачынення да ўзнікнення міграцыйнага крызісу на граніцах Еўрасаюза. "Гэта значыць, гэта краіны ЕС далі адпаведнае запрашэнне, перад гэтым прынялі актыўны ўдзел у стварэнні вельмі няпростай, цяжкай абстаноўкі, якая сёння існуе ў краінах Сярэдняга і Блізкага Усходу, а цяпер яны ствараюць гэта нагнятанне на граніцы, - адзначыў ён. - Гэта, зразумела, не можа не ўплываць на рэакцыю Саюзнай дзяржавы з пункту гледжання фарміравання нашай міграцыйнай палітыкі".

Экспертная сесія "Расійска-беларускія адносіны ў 2021 годзе: саюзныя праграмы, новыя выклікі і напрамкі інтэграцыі" была арганізавана Асацыяцыяй знешнепалітычных даследаванняў імя А.А.Грамыкі. Мерапрыемства прайшло ў камбінаваным фармаце - на пляцоўцы Інстытута Еўропы Расійскай акадэміі навук і ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржкіравання Беларусі, Расіі і Саюзнай дзяржавы, эксперты дзвюх краін. Яны абмеркавалі тры блокі пытанняў: вынікі 2021 года ў расійска-беларускіх адносінах, першарадныя задачы рэалізацыі саюзных праграм і інтэграцыя за рамкамі саюзных праграм: што неабходна зрабіць у бліжэйшыя 2-3 гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі