Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 сакавіка 2022, 10:03

Крывашэеў: у заходняй палітычнай журналістыцы больш не існуе правіл і прынцыпаў

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У заходняй палітычнай журналістыцы больш не існуе правіл і прынцыпаў. Аб гэтым заявіў генеральны дырэктар агенцтва "Мінск-Навіны", кіраўнік Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў у праграме "Аб'ектыўна" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Калі раней па свабодзе слова, правах журналістаў, СМІ наносіліся кропкавыя ўдары, то цяпер гэта проста "дывановыя" бамбардзіроўкі і зачысткі. Ніякіх прынцыпаў, правіл у міжнароднай палітычнай журналістыцы больш не існуе, самой журналістыкі не існуе. Існуе прапаганда ваеннага або перадваеннага часу", - падкрэсліў Андрэй Крывашэеў.

Ён растлумачыў, што калі раней існавалі адзінкавыя выпадкі блакіроўкі СМІ або акаўнтаў вядомых палітыкаў, напрыклад, Дональда Трампа, у сацыяльных сетках, то цяпер на Захадзе пачаліся масавыя закрыцці непажаданых СМІ. "Блакіруюцца дзясяткі каналаў, інфармацыйных рэсурсаў", - канстатаваў кіраўнік Беларускага саюза журналістаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі