ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 23 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -14°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 лістапада 2021, 15:40

Крэмль пацвердзіў удзел Пуціна ў Вышэйшым дзяржсавеце Саюзнай дзяржавы

Фота з архіва
Фота з архіва

3 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 4 лістапада прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Крамля.

"Плануецца зацвердзіць пакет важных інтэграцыйных дакументаў: "Асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады", што ўключаюць 28 галіновых саюзных праграм, а таксама абноўленую Ваенную дактрыну і Канцэпцыю міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы, - адзначылі ў крамлёўскай прэс-службе. - Акрамя таго, будуць прааналізаваны вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Расіі і Беларусі за 2020 год і студзень - чэрвень 2021 года і ход выканання раней прынятых рашэнняў".

"Маецца на ўвазе таксама аформіць рашэнне аб прысуджэнні ўпершыню прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі ў 2021 годзе расійскім і беларускім вучоным і спецыялістам", - дадалі ў прэс-службе прэзідэнта РФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі