Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 красавіка 2019, 17:01

Краўчанка расказаў шведскім студэнтам аб станаўленні беларускай дзяржаўнасці

15 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 15 красавіка сустрэўся са студэнтамі Лундскага ўніверсітэта (Швецыя), якія знаходзяцца ў нашай краіне з азнаямленчым візітам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У час сустрэчы Алег Краўчанка расказаў аб важных гістарычных момантах станаўлення беларускай дзяржаўнасці, прадставіў асноўныя напрамкі знешняй і ўнутранай палітыкі нашай краіны. Ён таксама праінфармаваў аб развіцці дыялогу з краінамі-суседзямі, Еўрапейскім саюзам, Злучанымі Штатамі Амерыкі.

Намеснік міністра расказаў аб пазіцыі Беларусі па актуальных пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня, у тым ліку ў галіне бяспекі. Алег Краўчанка адказаў на шматлікія пытанні шведскіх студэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі