Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 верасня 2020, 18:33

Краіны ЕАЭС прадэманстравалі СААЗ рэалізацыю яе рэкамендацый па барацьбе з COVID-19

25 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза прадэманстравалі прадстаўнікам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, як рэкамендацыі СААЗ па барацьбе з COVID-19 рэалізуюцца ў ЕАЭС. Аб гэтым паведаміў член Калегіі (міністр) Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктар Назаранка па выніках сустрэчы з дэлегацыяй Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ на чале з яе дырэктарам Хансам Клюге, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калегі з СААЗ убачылі, як на практыцы рэалізаваны іх рэкамендацыі на прыкладзе нашых пяці краін", - сказаў Віктар Назаранка.

На сустрэчы абмяркоўвалася тэма папярэджання распаўсюджвання новай каранавіруснай інфекцыі на тэрыторыі краін ЕАЭС. "У гэтых умовах ЕЭК стала пляцоўкай, на якой праводзілася абмеркаванне самых розных аспектаў узаемадзеяння краін саюза, - адзначыў Віктар Назаранка. - Таму што перад дзяржавамі, з аднаго боку, стаяла задача процідзейнічаць распаўсюджванню гэтай інфекцыі, з іншага - трэба было вырашаць пытанні, звязаныя з захаваннем узаемнага гандлю, забеспячэннем неабходнымі таварамі, прадуктамі харчавання, лекавымі сродкамі і медвырабамі".

Міністр ЕЭК нагадаў, што на ўзроўні органаў ЕАЭС быў прыняты шэраг рашэнняў, якія далі магчымасць вырашыць многія праблемы, выкліканыя распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. Так, рашэннем кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС быў створаны Савет галоўных санітарных урачоў саюза. "Ідэя стварэння савета даволі эфектыўная, - падкрэсліў Віктар Назаранка. - Савет з перыядычнасцю раз у два тыдні разглядаў усе пытанні, каб забяспечыць краіны неабходнай колькасцю тэст-сістэм, спланаваць узаемадзеянне і абмен інфармацыяй".

Акрамя таго, органы саюза прымалі рашэнні, звязаныя з умовамі паставак асобных відаў тавараў, неабходных для агульнага рынку, у асобных выпадках па прапановах дзяржаў адмяняліся ўвазныя мытныя пошліны. "Кіраўнікі ўрадаў падпісалі комплексны план у галіне аховы здароўя і санітарна-эпідэміялагічнай стабільнасці, які ахоплівае ўсе аспекты ўзаемадзеяння не толькі санэпідслужбаў, але і органаў аховы здароўя, - прадоўжыў міністр ЕЭК. - Вялікая ўвага ўдзялялася пытанням санэпідстабільнасці тых, хто задзейнічаны ў перавозцы тавараў. Былі распрацаваны рэкамендацыі па рабоце заправачных станцый, стаянак, пунктаў харчавання і пражывання вадзіцеляў, каб усе краіны выкарыстоўвалі адзіныя прынцыпы".

Віктар Назаранка дадаў, што супрацоўніцтва ЕЭК і СААЗ ажыццяўляецца па шэрагу напрамкаў: падыходы да рэгулявання абарачэння лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў, папярэджанне ўзнікнення і ліквідацыя інфекцыйных захворванняў. На сустрэчы абмяркоўваліся і пытанні, звязаныя з грамадскай аховай здароўя. Асобная тэма была прысвечана рабоце ЕЭК і ўпаўнаважаных органаў краін ЕАЭС па забеспячэнні бяспекі харчовай прадукцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі