ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 верасня 2021, 11:34

Краіны АДКБ прымуць дадатковыя меры для бяспекі на таджыкска-афганскай граніцы

16 верасня, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. Краіны АДКБ прымуць дадатковыя меры для ажыццяўлення бяспекі на таджыкска-афганскай граніцы. Аб гэтым заявіў сёння журналістам генеральны сакратар Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Станіслаў Зась па выніках сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Душанбэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Станіслава Зася, АДКБ уважліва сочыць за сітуацыяй на таджыкска-афганскай граніцы. Галоўным пытаннем застаецца ажыццяўленне бяспекі краін - членаў арганізацыі, сказаў генсакратар.

"Пры гэтым прыярытэт у сваёй дзейнасці мы па-ранейшаму аддаём палітыка-дыпламатычным сродкам. Прэзідэнты дамовіліся прыкласці дадатковыя намаганні для развіцця супрацоўніцтва ў процідзеянні выклікам і пагрозам, якія ідуць з тэрыторыі Афганістана", - заявіў Станіслаў Зась.

На саміце былі прапрацаваны практычныя калектыўныя меры для ажыццяўлення бяспекі ў Таджыкістане ў выпадку абвастрэння сітуацыі на граніцы. З гэтай жа мэтай восенню на таджыкска-афганскай граніцы пройдзе серыя маштабных вучэнняў АДКБ: сіл і сродкаў разведкі "Пошук", сіл і сродкаў матэрыяльнага забеспячэння "Эшалон", "Узаемадзеянне" з калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання і тактыка-спецыяльнае вучэнне "Кобальт".

"Усе яны пройдуць па адзінай задуме", - адзначыў генеральны сакратар АДКБ.

Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў дамовіліся паскорыць работу па прыняцці мэтавай міждзяржаўнай праграмы па ўмацаванні граніцы з Афганістанам. У гэтай рабоце ёсць пэўныя складанасці, бо значная частка граніцы праходзіць у цяжкадаступнай высакагорнай мясцовасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі