ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 сакавіка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 мая 2022, 18:07

Краіны АДКБ пацвердзілі гатоўнасць узаемадзейнічаць з НАТА

Фота з архіва
Фота з архіва

16 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Дзяржавы - члены Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы гатовы наладжваць практычнае ўзаемадзеянне з НАТА. Аб гэтым гаворыцца ў заяве, прынятай Саветам калектыўнай бяспекі АДКБ на саміце ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усведамляючы сваю адказнасць за забеспячэнне трывалага міру ў еўразійскім рэгіёне, падкрэсліваем важнасць зніжэння напружанасці на кантыненце і пацвярджаем гатоўнасць наладжваць практычнае ўзаемадзеянне з Арганізацыяй Паўночнаатлантычнага дагавора", - гаворыцца ў заяве.

Кіраўнікі дзяржаў таксама адзначылі, што задаволены ўсё большым узаемадзеяннем на міжнароднай арэне і ўзроўнем знешнепалітычнай каардынацыі па асноўных пунктах глабальнага і рэгіянальнага парадкаў дня. "Гатовы да паглыблення супрацоўніцтва з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый, іншымі зацікаўленымі міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі і дзяржавамі", - заявілі яны.

У той жа час Савет калектыўнай бяспекі АДКБ канстатаваў, што міжнародныя адносіны ва ўмовах раз'яднанасці сусветнай супольнасці ўсё часцей характарызуюцца абвастрэннем напружанасці.

"Заклапочаны селектыўным прымяненнем агульнапрызнаных норм і прынцыпаў міжнароднага права, ігнараваннем міжнародна прызнаных перагаворных фарматаў, нежаданнем лічыцца з законнымі інтарэсамі суверэнных дзяржаў, умяшаннем у іх унутраныя справы, прымяненнем аднабаковых санкцый і абмежаванняў у парушэнне прэрагатыў Савета Бяспекі ААН, праяўленнем двайных стандартаў, нянавісці і нецярпімасці", - падкрэслілі лідары АДКБ у сваёй заяве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі