Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 лістапада 2018, 14:20

Краіны АДКБ лічаць неабходным захаваць ДРСМД - Лаўроў

8 лістапада, Астана /БЕЛТА - ТАСС/. Краіны Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы прытрымліваюцца агульнай пазіцыі аб неабходнасці захавання Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД), такі тэзіс замацаваны ў дэкларацыі, вынесенай на разгляд кіраўнікоў дзяржаў арганізацыі. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

"Мы абмяркоўвалі гэта ўчора на сустрэчы міністраў замежных спраў. Абмяркоўвалі падрабязна. У нас агульная пазіцыя, якая заключаецца ў тым, што дагавор з'яўляецца адным з важнейшых інструментаў па падтрыманні міжнароднай бяспекі і стабільнасці і што яго важна захаваць", - сказаў Сяргей Лаўроў журналістам.

Ён нагадаў, што адпаведная заява была прынята летам гэтага года на савеце міністраў замежных спраў АДКБ у Алма-Аце. У ёй адзначалася, што парушэнні ДРСМД дапускаюць ЗША, у той час як Расія, Беларусь і Казахстан поўнасцю выконваюць пагадненне.

"Сёння выносім на разгляд кіраўнікоў дзяржаў праект дэкларацыі, якая ў цэлым ахоплівае ўсе сферы кампетэнцыі нашай арганізацыі і ў якой ёсць спецыяльны тэзіс аб неабходнасці захавання жыццяздольнасці гэтага дагавора", - дадаў міністр.

20 кастрычніка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яго краіна выйдзе з ДРСМД, паколькі Расія нібыта яго парушае.

ДРСМД быў падпісаны 8 снежня 1987 года і ўступіў у сілу 1 чэрвеня 1988 года. Пад дзеянне дагавора падпадаюць разгорнутыя і неразгорнутыя ракеты меншай (ад 500 да 1000 км) і сярэдняй далёкасці (ад 1000 да 5500 км) наземнага базіравання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі