Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 мая 2021, 14:53

Краінам СНД для пераадолення наступстваў пандэміі трэба актывізаваць галіновае супрацоўніцтва - Галоўчанка

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краінам СНД для пераадолення наступстваў пандэміі неабходна актывізаваць галіновае супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пандэмія прывяла да негатыўных эканамічных тэндэнцый ва ўсім свеце, у тым ліку і ў нашым рэгіёне. Па выніках 2020 года знізіўся шэраг асноўных эканамічных індыкатараў краін Садружнасці, сярод якіх сукупны валавы ўнутраны прадукт - 97 працэнтаў да ўзроўню 2019 года, аб'ём інвестыцый у асноўны капітал - 93,9 працэнта, імпарт - 91,8 працэнта, экспарт - 81,7 працэнта. Эксперты ўжо называюць бягучы глабальны крызіс горшым з часоў Другой сусветнай вайны. Але, як вядома, любы крызіс рана ці позна заканчваецца аднаўленнем і ўздымам. Пытанне ў тым, як хутка мы зможам аднавіцца і ў якім тэмпе пачнём прырастаць", - сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм'ер-міністр Беларусі адзначыў, што апошнім часам быў прыняты шэраг важных рашэнняў і дакументаў. У першую чаргу гэта датычыцца канцэпцыі развіцця Садружнасці і Стратэгіі эканамічнага развіцця СНД да 2030 года. "Калі мы сапраўды хочам не даганяць некага, а рэальна вырвацца наперад, неабходна прынцыпова перагледзець падыходы да нашага ўзаемадзеяння, адмовіцца ад практыкі безумоўнага пратэкцыянізму на карысць далейшага развіцця гандлю, зняцця існуючых абмежаванняў, актывізацыі шматбаковых сувязей і павышэння патэнцыялу супрацоўніцтва. Таму хацелася б арыентаваць Выканкам СНД на забеспячэнне значнай актывізацыі галіновых органаў супрацоўніцтва. Яны павінны задаваць тон і накіраванасць далейшых сумесных дзеянняў", - падкрэсліў ён.

Раман Галоўчанка таксама звярнуў увагу на адзін з ключавых тэзісаў беларускага старшынства ў СНД - спалучэнне інтэграцыйных працэсаў у Еўразійскім рэгіёне. "Наша супрацоўніцтва ў Садружнасці ажыццяўляецца па прынцыпе рознаўзроўневай і разнаскораснай інтэграцыі. Мы былі б рады пашырэнню членства ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Але і без афармлення такога членства ў нас вельмі вялікія перспектывы для пашырэння ўзаемадзеяння", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі