Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 чэрвеня 2021, 09:04

Комплекс мер у адказ на заходнія санкцыі гатовы - Галоўчанка

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Комплекс мер у адказ на заходнія санкцыі гатовы. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў інтэрв'ю праграме "Пытанне нумар адзін" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Мы ўсё ж такі спадзяёмся на тое, што разгарачаныя галовы астудзяцца і ўзважаць у тым ліку інтарэсы свайго бізнесу ў Беларусі. Калі прааналізаваць усе заявы Прэзідэнта краіны за апошнія дзесяцігоддзі на ўсіх міжнародных пляцоўках, заўсёды лейтматывам гучала: мы хочам міру і спакою ў рэгіёне, выступаем за пояс добрасуседства, хочам выбудоўваць раўнапраўныя партнёрскія адносіны. Мы рабілі для гэтага ўсё. Але калі ідзе размова пра ўрон нашым кампаніям, мы маем поўнае права кампенсаваць гэты ўрон. Комплекс мер у адказ на санкцыі гатовы", - сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм'ер-міністр звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі працуе вялікая колькасць замежных прадпрыемстваў, у тым ліку з тых краін, што праводзяць асабліва недружалюбную палітку. "Яны могуць страціць наш рынак. Няхай ён не такі вялікі, разам з тым аб'ём інвестыцыйнага імпарту з ЕС - гэта мільярды ў год. Хацелася б, каб заходнія палітыкі падумалі пра лёсы бізнесаў", - заклікаў ён.

"Вядома, мы будзем вымушаны адыходзіць ад заходніх тавараў, ад заходніх тэхналогій. Мы ведаем, чым замяніць, ведаем пастаўшчыкоў, гатовы пераарыентавацца. Разрыў тэхналогій цяпер мінімальны. Мы гатовы пераключыцца ў тым ліку на азіяцкія тэхналогіі, якія апошнія некалькі дзесяцігоддзяў сямімільнымі крокамі рухаюцца наперад. Паводле папярэдніх падлікаў, адзін Кітай можа замяніць 90 працэнтаў еўрапейскіх і амерыканскіх тэхналогій. Плюс да гэтага расійскія тэхналогіі, якія даволі актыўна развіваюцца", - адзначыў Раман Галоўчанка.

"Мы гатовы да таго, каб прымяняць спецыяльныя ахоўныя меры ў адносінах да нашага рынку. Гэта датычыцца не толькі інвестыцыйнага імпарту ў Беларусь, але і тавараў народнага спажывання. У нас ёсць усе паўнамоцтвы для таго, каб працаваць на абарону нашых інтарэсаў", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчанка таксама заявіў, што будзе забяспечана падтрымка ўсіх слаёў насельніцтва, якія могуць пацярпець ад санкцый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі