ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 верасня 2023, 16:57

Клішэвіч: партнёрства Беларусі і В'етнама трывалае і перспектыўнае

Фота з архіва
Фота з архіва

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Партнёрства Беларусі і В'етнама трывалае і перспектыўнае. Аб гэтым заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Лігі Камуністычнай моладзі Сяргей Клішэвіч на сустрэчы з першым сакратаром Цэнтральнага камітэта Камуністычнага саюза моладзі В'етнама імя Хо Шы Міна, кандыдатам у члены ЦК Камуністычнай партыі В'етнама Буй Куанг Хі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Бакі абмеркавалі геапалітычную сітуацыю ў свеце, а таксама ініцыятывы супрацоўніцтва ў сферы маладзёжнай палітыкі паміж краінамі. В'етнамскі бок прыняў запрашэнне наведаць Беларусь, а таксама выказаў гатоўнасць рэалізаваць шэраг праектаў, накіраваных на ўмацаванне дружбы паміж моладдзю дзвюх краін.

У прыватнасці, Буй Куанг Хі звярнуў асаблівую ўвагу на магчымасць рэалізацыі сумесных ініцыятыў у навукова-тэхнічнай сферы, а таксама правядзенні маладзёжных стартапаў. Акрамя таго, ён адзначыў, што в'етнамская моладзь цёпла і па-сяброўску ставіцца да беларускага народа. "В'етнамцы памятаюць і ніколі не забудуць уклад беларусаў у нашу перамогу ў барацьбе за свабоду і незалежнасць В'етнама. А гэта добры фундамент у рэалізацыі любых сумесных ініцыятыў", - падкрэсліў ён.

"Дружба паміж Беларуссю і В'етнамам заснавана на гістарычных каранях, закладзеных у савецкі перыяд, - дадаў Сяргей Клішэвіч. - Гэта робіць наша партнёрства на сучасным этапе трывалым і перспектыўным". Беларусь, як і В'етнам, заплаціла высокую цану за сваю свабоду і незалежнасць, адзначыў парламентарый. "Таму мы беражліва ставімся да ўмацавання і развіцця нашых дзяржаў, - сказаў ён. - Вопыт работы з моладдзю, укараненне ў сацыяльна-эканамічнае жыццё грамадства навукова-тэхнічных дасягненняў, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва ў самых розных сферах - тыя напрамкі, па якіх нашы дзяржавы могуць паспяхова супрацоўнічаць у імя ўмацавання дабрабыту нашых народаў і пабудовы новага справядлівага светаўладкавання".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі