Сцяг Чацвер, 12 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 снежня 2024, 09:00

Клішэвіч: Беларусь і Куба зацікаўлены ўзмацніць міжпарламенцкае ўзаемадзеянне

Фота Палаты прадстаўнікоў
Фота Палаты прадстаўнікоў
11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Палаце прадстаўнікоў у фармаце відэа-канферэнц-сувязі адбылася сустрэча членаў рабочых груп па супрацоўніцтве парламентаў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Куба, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ходзе мерапрыемства абмеркаваны праблемныя пытанні супрацоўніцтва і варыянты іх вырашэння для далейшага разгляду на ўзроўні Міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай асамблеі народнай улады Рэспублікі Куба.

"Адносіны паміж нашымі краінамі маюць асаблівы характар, устаноўлены лідарамі нашых дзяржаў Аляксандрам Лукашэнкам і Фідэлем Кастра. І, вядома, мы ўносім свой уклад у прадаўжэнне гэтых традыцый на парламенцкім узроўні, - адзначыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч. - Трэба сказаць, што з нямногімі краінамі ў нас устаноўлены кантакт такога высокага ўзроўню. Сфарміравана міжпарламенцкая камісія, і задача рабочай групы па ўзаемадзеянні з кубінскім парламентам - якраз-такі вырашаць тыя праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у працэсе ўзаемадзеяння на заканадаўчым узроўні, у тым ліку на палітычным узроўні. Сёння мы іх абмеркавалі".

У цэнтры асаблівай увагі - пытанні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, падкрэсліў парламентарый. "У палітычнай сферы мы практычна не маем ніякіх пытанняў, у тым ліку адчуваем падтрымку кубінскіх калег на міжнародных пляцоўках. Кубінцы заўсёды салідарныя з беларусамі, з нашай пазіцыяй, у нас тут няма ніякіх праблем, - дадаў ён. - Што датычыцца гандлёва-эканамічных сувязей, то, безумоўна, у тым ліку з-за санкцый, якія ўведзены ў адносінах да Кубы і Беларусі, мы вымушаны шукаць эфектыўныя варыянты ўзаемадзеяння, узаемавыгаднага супрацоўніцтва - тое, чаму будзе садзейнічаць у тым ліку дзейнасць нашай рабочай групы. Усе гэтыя пытанні мы абмеркавалі сёння з кубінскімі калегамі. Упэўнены, гэта мерапрыемства ўзмоцніць міжпарламенцкае ўзаемадзеянне і ў цэлым супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі