Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 лютага 2019, 17:47

Кітай вельмі даражыць адносінамі з Беларуссю - Ло Чжаньхой

13 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітай вельмі даражыць адносінамі з Беларуссю, гэта падкрэсліў часовы павераны ў справах КНР у Беларусі Ло Чжаньхой сёння ў Доме дружбы на пасяджэнні клуба "Юны дыпламат", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат звярнуў увагу на тое, што беларуска-кітайскае супрацоўніцтва з'яўляецца вельмі моцным. "Палітычная аснова дружбы паміж Беларуссю і Кітаем вельмі моцная, і мы маем намер прадаўжаць усебаковае ўзаемадзеянне з Беларуссю па ўсіх напрамках", - запэўніў Ло Чжаньхой.

Ён таксама сказаў пра важнасць дружбы паміж лідарамі дзвюх дзяржаў Аляксандрам Лукашэнкам і Сі Цзіньпінам, якія на рэгулярнай аснове сустракаюцца і намячаюць новыя шляхі супрацоўніцтва.

На сустрэчы, якая была прысвечана 40-годдзю палітыкі рэформ і адкрытасці Кітая, Ло Чжаньхой вялікую ўвагу ўдзяліў кітайскім дасягненням у гэты перыяд. Разам з тым дыпламат падкрэсліў, што Кітай нікому не навязвае свой шлях развіцця і паважае суверэнітэт і незалежнасць іншых дзяржаў. "Кожнай дзяржаве трэба выбіраць уласную дарогу развіцця са сваёй спецыфікай", - заўважыў Ло Чжаньхой. Ён таксама звярнуў увагу на мірную накіраванасць знешняй палітыкі Кітая і імкненне развіваць узаемавыгадныя кантакты з усімі краінамі, у тым ліку ў рамках канцэпцыі "Адзін пояс і адзін шлях", актыўным удзельнікам якой з'яўляецца Беларусь.

Своеасаблівым падарункам кітайскаму госцю стала выкананне песень на кітайскай і беларускай мовах. Удзельнікамі сустрэчы былі навучэнцы вышэйшых навучальных устаноў Мінска, якія задалі кітайскаму дыпламату пытанні пра беларуска-кітайскія сувязі і развіццё КНР.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі