Сцяг Панядзелак, 19 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 сакавіка 2025, 14:28

Кітай правядзе 25-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС у перыяд свайго старшынства ў арганізацыі

Фота з архіва
Фота з архіва
5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітай у рамках свайго старшынства ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва мае намер правесці 25-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў ШАС. Аб гэтым заявіў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуань.

"У час старшынства ў ШАС Кітай правядзе больш за 100 канферэнцый і мерапрыемстваў, прысвечаных палітыцы, бяспецы, эканоміцы і гуманітарнай сферы", - адзначыў дыпламат.

Чжан Вэньчуань звярнуў увагу, што адносна работы ў перыяд старшынства ў кітайскага боку ёсць тры ідэі: "Першая звязана з тэмай аб устойлівым развіцці ШАС. Другая - распрацоўка двух асноўных дакументаў, а менавіта дэкларацыі па выніках саміту ў 2025 годзе і стратэгіі развіцця ШАС на наступным этапе. Трэцяя ідэя мае адносіны да ажыццяўлення дэвіза "Распаўсюджванне "шанхайскага духу", ШАС у дзеянні".

"Кітайскі бок сканцэнтруе ўвагу на развіцці дзелавога супрацоўніцтва ў рамках ШАС у пяці аспектах, а менавіта ва ўмацаванні палітычнага ўзаемадаверу, забеспячэнні агульнай бяспекі, стымуляванні сумеснага працвітання, паглыбленні народных кантактаў і павышэнні эфектыўнасці механізмаў", - прадоўжыў кіраўнік дыпламатычнай місіі.

Паводле яго слоў, гэты год з'яўляецца пачаткам другога залатога дзесяцігоддзя ў сумесным будаўніцтве "Аднаго пояса, аднаго шляху".

"Кітайскі бок гатовы працаваць з іншымі краінамі, з дапамогай больш прагматычных і эфектыўных мер пашыраць высакаякаснае будаўніцтва "Аднаго пояса, аднаго шляху", - падкрэсліў пасол. - КНР таксама гатова састыкоўваць "Пояс і шлях" са стратэгіямі развіцця краін - членаў ШАС, будаваць больш платформ па супрацоўніцтве, актыўна пашыраць узаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай, фінансавай і энергетычнай сферах, а таксама ў галіне лічбавай эканомікі і зялёнага развіцця".

"Акрамя гэтага, на базе аўтарытэтных ініцыятыў і эфектыўных праектаў плануецца ствараць больш кропак супрацоўніцтва і росту, садзейнічаць умацаванню ініцыятывы па глабальным развіцці ў рэгіёне, раскрываць патэнцыял эканамічнага росту кожнай краіны, аб'ядноўваць намаганні дзяржаў для руху да мадэрнізацыі, ператвараць ШАС у надзейную аснову для сумеснага развіцця і працвітання ўсіх краін", - рэзюмаваў Чжан Вэньчуань.

Кітайская Народная Рэспубліка старшынствуе ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў 2024-2025 гадах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі