Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 сакавіка 2020, 13:41

Кітай мае намер прадоўжыць цесна працаваць з Беларуссю для рэалізацыі дамоўленасцей на вышэйшым узроўні - Цуй Цымін

24 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітай высока ацэньвае ўзровень развіцця адносін з Беларуссю і гатовы прадаўжаць працаваць для рэалізацыі дамоўленасцей на вышэйшым узроўні. Аб гэтым заявіў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін.

Дыпламат звярнуў увагу, што Беларусь і Кітай наладзілі добрыя двухбаковыя кантакты, якія будуць развівацца, нягледзячы ні на якія перашкоды. "Апошнія гады пад асабістым кіраўніцтвам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна двухбаковыя сувязі дасягнулі найлепшага ўзроўню за ўсю гісторыю дыпламатычных адносін, - выказаў упэўненасць Цуй Цымін. - Нашы краіны падтрымліваюць частыя абмены на высокім узроўні. Так, у 2019 годзе Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін двойчы праводзілі двухбаковыя сустрэчы, у час якіх дасягнулі агульных дамоўленасцей, у тым ліку па сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху". Кітай мае намер прадаўжаць працаваць для рэалізацыі гэтых дамоўленасцей".

Цуй Цымін звярнуў увагу на вынікі будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". У мінулым годзе ў парку паспяхова адбыўся Міжнародны форум па рэгіянальным супрацоўніцтве і развіцці.

Кіраўнік дыпламатычнай місіі таксама згадаў паспяховую рэалізацыю ў мінулым годзе другога этапу праекта па будаўніцтве кітайскім бокам сацыяльнага жылля ў Беларусі. У эксплуатацыю ўвялі 1854 кватэры ў 22 дамах.

"Праект дапамогі Кітая па будаўніцтве Нацыянальнага футбольнага стадыёна і басейна міжнароднага стандарту ў Беларусі рэалізуецца інтэнсіўна і паслядоўна", - адзначыў Цуй Цымін.

У мінулым годзе бакі правялі Год адукацыі Беларусі ў Кітаі, што сведчыць аб развіцці кантактаў у гэтай сферы, дадаў пасол.

Цуй Цымін падкрэсліў, што добра наладжаны міжрэгіянальныя кантакты. "Усе шэсць абласцей і горад Мінск устанавілі дружалюбныя адносіны са многімі правінцыямі і гарадамі Кітая", - сказаў пасол.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі